4. Падляшскі конкурс дамашніх півавараў. Беласток

Все о предстоящих и прошедших сборах домашних пивоваров по разным поводам и без повода
Ответить
Riki_
Сообщения: 4
Зарегистрирован: 25 янв 2017, 13:26
Контактная информация:

4. Падляшскі конкурс дамашніх півавараў. Беласток

Сообщение Riki_ »

Вітаю ўсіх півавараў з Беларусі!!!

Запрашаю Вас паўдзельнічаць у Падляшскім конкурсе дамашніх півавараў, які пройдзе ў другой палавіне траўня ў Беластоку. Конкурс арганізуем ужо 4 раз. Старшынёю журы ад пачатку ёсць Чэслаў Дзелак, які два разы запар перамог у самым прэстыжным польскім конкурсе Гран Чэмпіён.

Сёлетнія катэгорыі:

A. American Wheat, катэгорыя 1D BJCP 2015

B. Rauchbier, катэгорыя 6B BJCP 2015

C. Brett Imperial Stout - базай з'яўляецца Imperial Stout 20C BJCP 2015, піва броджанае з удзелам дзікіх дрожджаў Brettanomyces.

Больш інфармацыі знойдзеце на сайце https://www.piwo.org/forums/topic/24278 ... -domowych/

Там у першым каментары таксама файл з апісаннем катэгорыяў.

Плата за ўдзел у адной катэгорыі гэта 15 злотых - каля 9 рубляў. Інтэрнет-рэгістрацыя на конкурс пачнецца ў прыканцы красавіка.

Запрашаю і чакаю пытанняў!!!

Лукаш Леанюк,
старшыня падляшскага аддзялення Польскага таварыства дамашніх півавараў.

Riki_
Сообщения: 4
Зарегистрирован: 25 янв 2017, 13:26
Контактная информация:

Re: 4. Падляшскі конкурс дамашніх півавараў. Беласток

Сообщение Riki_ »

Прывітанне!

Ужо вядома калі адбудзецца конкурс у Беластоку. гэта 19-20 траўня. Да гэтага часу пасьпееце напэўна яшчэ ўварыць American Wheat :)

Другая важная інфармацыя - для півавараў з Беларусі ўдзел у конкурсе бясплатны.

Пераможца катэгорыі American Wheat уварыць сваё піва ў бровары BroVca які знаходзіцца ля Сямятыч, а пераможца ў катэгорыі Rauchbier будзе варыць піва ў бровары Waszczukowe ў Чорнай Беластоцкай.

Як раней пісаў інтэрнет-рэгістрацыя на конкурс пачнецца ў прыканцы красавіка. Рыхтуйце 4 бутэлкі 500мл :)

Пытанне да Вас півавараў. Ёсць магчымасць каб сарганізаваць транспарт піва ў Беласток? Мо хтосьці ахвотны дапамагчы?

Запрашаю!!!

Riki_
Сообщения: 4
Зарегистрирован: 25 янв 2017, 13:26
Контактная информация:

Re: 4. Падляшскі конкурс дамашніх півавараў. Беласток

Сообщение Riki_ »

Прывітанне!

Пачалася ўжо інтэрнет рэгістрацыя. Тут спасылка:

http://www.piwowarskiepodlasie.pl/?q=node%2F64

Ёсць пытанні? Пішыце мне podlaski@pspd.org.pl

або ў мой вк: https://vk.com/id307280275

Гэта адрас дзе трэба высылаць бутылкі:

Browar Stary Rynek
ul.Rynek Kościuszki 11
15-001 Białystok
osoba kontaktowa - Dawid Bobryk, tel.609232724

Запрашаем!!!

Ответить

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 10 гостей