Першая варка
Добавлено: 15 янв 2016, 18:21
Магу адразу казаць, што фэйл, а ня варка
Некалькі месяцаў зьбіраў абсталяваньне, каб усё зрабіць на 100 % добра і правільна, і нарэшце дабраўся да варкі.(Дзякуй усім, хто прапанаваў дапамагчы з памолам )
Фота пакуль ня будзе - пры заціраньні былі адныя татальныя фэйлы, і стала не да фотасэсій
Абсталяваньне : алюмініявы кацёл на 33 літра (грэю на газу), заторнік на 25 літраў (пікнік-лядоўня, Igloo cooler) зь фільтар-сістэмай, чылер зь меднай трубкі 10 метраў, ну й усякія дробязі накшталт вёдзер, арэометраў-тэрмометраў і гэтак далей.
Рэцэпт - бэльгійскі віт. Трэба было браць на першы раз што небудзь іншае, 50 % несалажонцы далі сур'ёзныя праблемы)
50% пілса, 50% шматкоў пшаніцы, хмель Магнум на горыч,насеньне каляндры і цэдра апельсіну, дрожджы Mangrove Jack's M20, ўсё быццам бы проста і класічна.
Рабіў па Бірсьміту, Double infusion mash, light body , зь бялковай паўзаю 50 градусаў.
З паўзай праблем не было, бадзёра разьмяшаў кашку ў заторніку і пакінуў на 30 хвілін
Наступная паўза - цукровая на 63 градусах. Даліў вады, вывеў тэмпературу на патрэбную. Пачакаў 30 хвілін, перыядычна памешваючы (КІСЕЛЬНАЕ ПЕКЛА, з-за пшаніцы, шпалеры клеіць можна). Ёдавая проба дала здрадніцкі колер бураку Пачакаў яшчэ паўгадзіны - тое ж самае. Пачалася паніка))
Заціраем далей, падліў крыху вады да 65 градусаў, чакаю паўгадзіны - ёдавая проба. ёпта, што рабіць ?
Пачаў фільтраваць. Першыя 2 літры сусла назад ў заторнік, потым пайшло давалі часьценькае сусла, якое то давала блакітны колер на пробе ёдавай, то не давала.
Вырайшаў забіць і фільтраваць, бо за столькі часу ўжо затор закісаць можа пачаць. Тым больш засмучала, што ў бэльгіскім віце як бы сьпецыяльна с бубнам пляшуць, каб пакінуць частку неацукраванага крухмалу.
Спачатку фільтравалася просто супер, а потым я ўбачыў, у ва што ператварылася драбіна з пшаніцай ў заторніку Просто здаравенная "цагліна" замацаваная крухмалам.
Прамываць гэта не атрымалася, ўсё адразу заклейвалася і гэты брух проста не аддаваў ваду))
Мэшаўт ўжо не рабіў, тут ўжо не да дэактывацыі ферментаў, якія так дрэнна працавалі)
Ў выніку я меў 15 літраў адфільтраванага сусла шчыльнасьцю 1045, якое ўжо не давала блакітную пробу на крухмал(ну, амаль ) . Вырашыў, што лепей ўжо ня зробіш, трэба варыць. Сусла салодкае на смак (некалькі кропель на пліце потым карамелізаваліся)
Падлічыў у Бірсьміце, колькі вады выпарыцца павінна і якая па выніку будзе шчыльнасьць, і даліў да сусла 3 літра вады, каб пасьля варкі было практычна 15 літраў піва з шчыльнасьцю 1044.
Ішла пятая гадзіна ад пачатку "працэсу" , а пачаў я раўнютка апоўначы
Варка 90 хвілін, кіпеньне ня надта інтэнсіўнае.
Чарговы фэйл - вады выпарываецца проста ДАХАЛЕРЫ. Ставіў у бірсьміце 10% для падлікаў, а ў мяне выпарылася амаль 6 літраў з 18-ці ! Пэўна, гэта з-за таго, што вельмі вялікая плошча паверхні вады : кацёл ў дыяметры дзесьці 60 сантыметраў, займае ўсі канфоркі на пліце.
Зы. Ня трэба мне было пачынаць броварыць - мне ніколі не падабаўся пах гарачага сусла, не магу нармальна каля аліварыі хадзіць нават
Сварыў сусла, астудзіў чылерам (да 25 градусаў за 5 хвілін, дарэчы) , зьліў ў апрацаваны ёдам (20 мл на 30 літраў вады) ферментар, ўсыпаў дрожджы, зачыніў (нажніцы і крышка таксама стэрыльныя былі). У выніку - ўсяго 10 літраў прадукту. амаль тры літры засталося ў катле, бо забіўся брухам фільтр у краніку (базука не прыехала, вірпул ня надта дапамог).
OG ў выніку 1058 .
На варку аддаў 8 гадзін начнога жыцьця))
Завялісь, дрожджы, ці не, яшчэ ня ведаю.
Калі што, ёсьц сваяк-дастылятаршчык, ён дабру згубіцца ня дасьць))