Страница 1 из 3

Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 25 июн 2016, 15:16
isildur
Хто тут па кісьлякам ганяе - выходзьце !

На днях буду ладзіць эксперымент - вітападобны лёгкі кісльячок. Мэта - як мага хутчэй атрымаць падкісьленае піва, таму й Віт у якасьці базы.

Закісьляць буду самім жа базавым пілсам - :twisted:

Ёсьць вопыт выкіданьня драбіны праз два дні пасьля варкі - таму да амбрэ аля "vomit and death" падрыхтаваны))

Для тых, хто не ў тэме - просьценькі артыкул :

https://www.fivebladesbrewing.com/intro ... r-mashing/

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 26 июн 2016, 10:14
MasDen
Спасибо за тему :P тоже хочу что-нить этакое сделать, но, к сожалению, опыта в таких делах нет. Изучаю мат часть :lol:

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 28 июн 2016, 17:35
isildur
Вырашыў усёж-такі зрабіць не sour mash, а sour worting - закісьцляць сусла, а не затор.

Пазаўчора запіліў стартэр. Падрыхтаваў сусліца на мяду (лактабацыллы больш монасахарыды любяць), узяў базавага соладу. У мяне ёсьць ідэальны інкубатар для гэтых пацаноў - ёгуртніца, падтрымлівае тэмпературу у 42 градусы.

Сёньня затру сусла (80% пілс, 20% пшаінца) і задам стартэр. Кісласьць буду мерыць ротам - Ph-метру няма, канешне ж, а палоскамі асабліва не ацэніш, 3.3 атрымалася ці 3.5 :lol:

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 29 июн 2016, 17:23
isildur
З трох страртэраў па 100 мл завяліся два. На смак і пах - пріемная малочная кісльніка. Задаў пару гадзін у сусла, будзем назіраць :)

Выйшла неспадзяванка з ахладжэньнем сусла. Я яго проста да кіпу давёў, і пакінуў астуджацца, думаў, што за пару гадзін да 40 градусаў астыне. Ага, хер там :mrgreen: за 12 гадзін апусцілася да 45 толькі...

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 29 июн 2016, 18:10
MasDen
:shock: а як ротам мерыть кісласць?

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 29 июн 2016, 18:34
isildur
сусліцам частавацца)

Так, на глазок, на ўзроўні падабаецца-не падабаецца.

Нада завесьці тэму пр Ph-метары. На Аліке ёсьць цацкі за 7 баксаў)

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 29 июн 2016, 20:45
ParsuchoK
Я себе приобрел с алика. Брал не самый дешевый - что-то около 17 стоил. Вроде работает, вроде воду как надо показывает, но пока нет эталона, чтобы его проверить - это больше показометр. Так, пользуюсь пока для общего развития. Хотя если брать общие впечатления - скорее доволен им.

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 30 июн 2016, 17:29
isildur
Замовіў сабе за 7 баксаў, паглядзім потым, што ды як :)

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 30 июн 2016, 18:54
isildur
Я тут падумаў, што зрабіў страшэнны фэйл :| Сусла закісьляцца я ж пакінуў у варачніку, а ён у мяне - алюмініявы. Аксідная плёнка на ім пачне зьнікаць прыкладна пры 4.5 pH...

Re: Sour Mash - кіслае заціраньне.

Добавлено: 30 июн 2016, 22:02
isildur
На смак выйшла супер, кісьлінька. Пракіпяціў і паставіў брадзіць. На конкурсе пачастую лактаатрутаю :mrgreen: