Крыху набіў руку на kettle souring, трэба пераходзіць на наступны этап пасьля Берлінераў

Вось думаю - проста саліць ваду, ці накупіць мінералкі Дарыды якой і пабазарыць за true-local-water-profile, толькі падземны ?)
Як я гэта бачу, прыкладна :
1. Заціраць на мінералцы (негазаванай) зь нізкім гідрамодулям.
2.Потым звычайны kettle sour, толькі ахладзіць пракіпячанае сусла не чыльлерам, а далівам той жа мінералкі да патрэбнай тэмпературы і шчыльнасьці. Толькі мінералка тут ужо газаваная, каб выпхнуць увесь кісларод і зрабіць праслойку CO2(нагадаю, што лактабацыллы павінны тут працаваць у анаэробным рэжыме). Адразу вырашаецца некалькі задач

3.Далей па стандартнай сьхеме - варка 90 хвілін і ўсё такое.
Гы, і дрожджы SafAle K-97 паспрабую.